Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Пра "Свято место"
akno
zmicierbielapol
Часам здаецца, што сёння ў нас камяні могуць толькі размалёўваць рознага кшталту сюжэтамі, у тым ліку на сакральныя тэмы. Хаця жыццё такіх малюнкаў не надта працяглае.

Пры гэтым засталіся яшчэ тыя, хто пакідае адбіткі на камянях на стагоддзі. Вось прыклад святых крыніц каля в. Шаршуны. У час свайго першага наведвання звярнуў увагу на камень, які ляжыць на пачатку сцежкі да крыніцаў. Камень быў звычайны. Ужо ў іншы час заўважыў, як на паверхні з'явіўся выбіты крыж і надпіс "Свято место". А сам падумаў, хіба без надпісу не зразумець, што гэта за месца?

Відаць, каб узмацніць усведамленне таго, што "свято место", на дрэвах масава павесілі папяровыя абразкі, якіх не было раней, а скульптуру драўлянага дзядка (што стаяў побач з валуном) спілавалі, пасеклі і спалілі. Каб "святасць" не псаваў сваім "паганскім" выглядам. Аднак гэта ўжо зусім іншая гісторыя.





Быў дзядок, ды няма...

  • 1
фанатики долбаные.

Так. Пра яго можна было сказаць асобна. Гэта чарговы прыклад, як тэхналогія, матэрыял і інструментарый вызначаюць форму. Відавочна, што спачатку не шрыфт прыдумляўся, а высякалі так, як больш зручна. У дадзеным выпадку, як і на шматлікіх старажытных помніках пісьменства, мы назіраем вуглавое, ламанае напісанне. Той хто рабіў па пэўных прычынах быў не ў стане зрабіць акруглыя літары. Вось такая архаіка ў сучаснасці.

  • 1
?

Log in