Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Курганы і крыніца
akno
zmicierbielapol
Чарговае наведванне на выходных Татарскага калодзежа каля Глівіна было цікавым. Кожны раз трэба шукаць, нават калі ведаеш, як ісці да крыніцы. Звычайная справа хадзіць вакол яе некалькі разоў, пакуль не пабачыш. Але гэтым разам блуканні сталі сапраўднымі, нібыта хто вадзіў. Ці не першы раз так блукаў.

У выніку крыніца так і не знайшлася. Аднак у выніку блуканняў знайшліся курганы, пра якія не ведаў і раней не бачыў там. І тут таксама пацвярджаецца назіранне Уладзіміра Лобача: "Падаецца невыпадковым, што арэал, дзе культавыя крыніцы сустракаюцца найбольш, практычна цалкам супадае з зонай максімальнай канцэнтрацыі курганных пахаванняў полацкіх крывічоў Х-ХІ стст. Больш таго, палявыя даследаванні на дадзенай тэрыторыі выявілі цесную прасторавую суаднесенасць шэрагу “святых крыніц” і курганных пахаванняў, што дазваляе выказаць думку пра іх рытуальную ўзаемасувязь у гістарычным мінулым”.


  • 1
а какие они, эти курганы -- длинные или круглые?

  • 1
?

Log in

No account? Create an account