Містэрыя Крыві і Глебы (zmicierbielapol) wrote,
Містэрыя Крыві і Глебы
zmicierbielapol

  • Music:

Архетыпныя карані герба Радзівілаў

У Нацыянальным музеі Даніі ў Капенгагене захоўваецца рунічны камень, які паходзіць з ваколіц Сноўдэлева (Snoldelev) недалёка ад Роскілле, знакамітага каралеўскага цэнтра. Датуецца 8-9 стст. Быў знойдзены ў 1810 г. Яго вышыня 1,25 м. На паверхні маецца надпіс ранняй версіяй малодшага футарка, які перакладаецца як "Камень Гунавальдра, сына Хроалдра, чытальнік з Сальхаўгра". Чытальнік тут, як мяркуюць, гэта кшталту жраца ці скальда. Надпіс цікавы тым, што ўтрымлівае руну , што лічыцца пакуль самым раннім выпадкам яе выкарыстання ў Даніі. Цікавы і тым, што на валуне таксама ёсць выява свастыкі.  Але галоўную ўвагу прыцягвае яшчэ адзін знак - тры пераплеценых рога-рытона, якія суадносяць з выявай знака трыскель (сваяк свастыкі) ці валькнут. І, натуральна, гэты знак вельмі нагадвае радавы герб Радзівілаў. Праява адзінага Паўночнага архетыпа. Важная і сімволіка рога-рытона ў індаеўрапейцаў, які сустракаецца на культавых камянях і стодах, а таксама з'яўляецца рытуальным атрыбутам і сімвалам свецкай улады. Звярну ўвагу і на такую акалічнасць. Можа гэта і супадзенне, але камень прысвечаны камусьці са жрацоў. Прыгадаем легенду пра паходжанне Радзівілаў ад Ліздзейкі, вярхоўнага жраца Вялікага княства Літоўскага. Спакусліва думаць, што гэта можа быць нейкая індаеўрапейская пазнака для святароў. Тады гэты знак на гербе Радзівілаў зразумелы, бо легендарны родапачынальнік быў менавіта жрацом.

IMG_0813
IMG_0810
Tags: Данія, гісторыя, камяні, сімвалы
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • На каго і навошта скіраваны праклён у купальскіх песнях?

    Нягледзячы на шырокую вядомасць Купалля, не ўсе элементы купальскага абрада вядомы грамадскасці ў аднолькавай ступені.Адным з такіх элементаў…

  • Узыходжанне на Алімп

    Дадзены нарыс распавядае пра ўзыходжанне на гару Алімп 11 верасня 2019 г. Тут знойдзеце не толькі непасрэднае апісанне ўзыходжання (гэтага ў сеціве…

  • Камень кахання. Брагін

    "Нявесцін камень" недалёка ад Ашмянаў наведваў, ды не проста наведваў, але з вяселлямі. "Камень кахання" недалёка ад Крыжоўкі…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 9 comments