?

Log in

No account? Create an account
Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Стаўры і Гаўры: яшчэ адна згадка
дзед
zmicierbielapol
Заўважыў яшчэ адну згадку пра Стаўры і Гаўры. А паходзіць яна з "Беларускіх народных расказаў" Восіпа Арлоўскага, якія былі выдадзены ў Полацку ў 1908 г. Вось адпаведны фрагмент гутаркі:

"- Я табе прыйшоў, старшына, запытацца, ці скора гэта ў нас будзе змітроўка?
- А нашто ж табе, Агапон, змітроўка: верна ўжо табе хочацца скарэй памінаць стаўры-гаўры ды лежучы коні путаць?
- Ды не, старшына, не для гэтага, а ты ж і сам ведаеш, што ў нас тады - дзяды і памінкі і трэба нябожчыкаў, што на тым свеце, памінаць, і трэба падаянне падаваць, і трэба па іх красты ставіць...І трэба Бога славіць"
(часопіс Архэ. Полацак: падарожжа ў прасторы і часе" 5 (104), травень 2011. С. 298)

У дадзеным кантэксце "памінаць стаўры-гаўры ды лежучы коні путаць" тлумачаць, як гаварыць пустое і выдаваць словы за справу, нічога не рабіць, гультаяваць.

Такое тлумачэнне сведчыць, што сэнс памінання стаўры-гаўры ўжо згубіўся, але прывязка да Дзядоў засталася.

Характэрна, што згадка памінання стаўры-гаўры на Восеньскія Дзяды (Змітроўку) адпавядае звесткам ананімнага артыкула "Нечто о поверьях белорусцев Полоцкого уезда" з "Вестника Западной России" (1865/66 гг., 6 кніга, отдел IV,  с. 274). Верагодна, гэта лакальная асаблівасць рэгіёна, бо іншыя звесткі прывязваюць Стаўроўскія Дзяды да Сёмухі. Факт запазычання Арлоўскім звестак з артыкула "Вестніка" малаверагодны, бо там ужываецца іншая форма - "шаври, гаври" ды іншы сюжэт.

  • 1
Так, сустракаў гэты тэкст. І дасюль не магу зразумець, чаму Стаўроўскія дзяды адносяць то на вясну, то на восень. Але ж усё адно, Вы маеце рацыю - усе гэтыя звёсткі даводзяць, што Стаўрвы-Гаўры - гэта не выдумка вучоных ХІХ ст., гэта натуральный старажытный абрад.

Можа тут вялікай загадкі няма - проста лакальныя асаблівасці. Абрад ладзіўся ў адзін з памінальных дзён, а далей ужо залежала ад таго, дзе і што больш святкуецца.

  • 1