?

Log in

No account? Create an account
Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Плошча Перамогі ў Брэшыі (Piazza della Vittoria)
akno
zmicierbielapol
Плошча Перамогі ў Брэшыі, пабудаваная ў перыяд паміж 1927 и 1932 гадамі, паўстала высілкамі лідара італьянскай архітэктуры часоў Мусаліні Марчэла П'ячэнціні.

Канфігурацыя плошчы нагадвае літару L. Для будаўніцтва, праўда, знеслі частку старога горада. Будынкі грунтуюцца на традыцыях розных гістарычных стыляў. Цэнтральным будынкам плошчы з'яўляецца пошта і тэлеграф.














З адваротнага боку плошчы




Вежа Рэвалюцыі з гадзіннікамі раней яшчэ мела і барэльеф з выявай Мусаліні на кані, які быў знішчаны пасля вайны.



Лічыцца, што на гэтай плошчы знаходзіцца самая першая высотка не толькі ў Італіі, але і адна з першых ва ўсёй Еўропе. Вежа Інстытута Нацыянальнага Страхавання мае 15 паверхаў і 57,25 м вышыні.





Пасля Другой Сусветнай вайны шмат якія сімвалы фашызму былі выдалены з плошчы, але штосьці застаецца і сёння. Пад Вежай Рэвалюцыі знаходзіцца трыбуна з чырвонага каменя. Беніта Мусаліні выступіў на гэтай трыбуне з прамовай падчас цырымоніі адкрыцця на плошчы ў 1932 годзе. Трыбуна ўпрыгожана дзевяццю мармуровымі плітамі з барэльефамі, якія размешчаны ў храналагічным парадку, што адлюстроўвае падзеі гісторыі Брэшыі ад Рымскай Імперыі да перыяду фашызму. Адпаведны барэльеф быў пашкоджаны пасля вайны, але ўсё яшчэ чытаецца FASCISMO ANNO X, што значыць "фашызм год дзясяты". Гэта звязана з тым, што адкрыццё Плошчы Перамогі было прымеркавана да святкавання дзясятай гадавіны паходу на Рым.











Вугал трыбуны паказвае сімвалічную пераемнасць традыцыі рымскіх часоў і фашызму: людзі розных эпох трымаюцца за фасцыі.











І трохі палітычнай сучаснасці Брэшыі


Міланскі вакзал: https://zmicierbielapol.livejournal.com/168037.html

Міжваенны будынак у Вероне: https://zmicierbielapol.livejournal.com/168281.html