?

Log in

No account? Create an account
Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Стаўры-гаўры ў замове?
дзед
zmicierbielapol
А вось, відаць, знайшоўся рэфлекс рытуальный формулы "стаўры-гаўры". Замова ад упуду, спужання з в. Цвеціна Мёрскага р-на:

Прачыстая Маці Багародзіца,
Дапамажы (імя) упуд адганяць.
На рацэ сяджу, на бягучую ваду гляджу.
На чыстую, на ўпудную.
Благаславі, Божа, узяць і мне (імя) раду даць.
Я, Найсвеншая Матка, на камяні сяджу,
На ўпудную ваду гляджу,
Шоўк вышываю, упуд замаўляю.
Маўры-гаўры. Фу-фу-фу.
Маўры-гаўры. Фу-фу-фу.
Маўры-гаўры. Фу-фу-фу.


Крыніца: Замовы Мн., 2009. С. 250 (№1164).


Стаўроўскія Дзяды ў сучаснасці


  • 1
А вось пры чытанні звестак псаломшчыка І. Карскага па Гродзенскім павеце ў зборніку Шэйна кінулася ў вочы:

Перед ужином кто-нибудь из членов семейства выходит на двор и заунывным голосом кричит: "Цю, цю, цю! на Васильлеву куццю!" Какое значение имеет этот зов? Мне неизвестно. (III, 113).

Гэта не залічваюць у тую ж тэму? Бо гледзячы з "цю, цю, цю" клічуць, мабыць, сабак.

  • 1